Rzeczpospolita: Лукашэнка не паедзе ў Польшчу 1 верасня, бо не запрасілі Пуціна 

27.08.2019 / 13:53

Аляксандр Лукашэнка не скарыстаецца запрашэннем прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды прыехаць у Варшаву на адзначэнне 80-х угодкаў пачатку Другой сусветнай вайны, паведамляе Rzeczpospolita, спасылаючыся на абазнаную крыніцу ў Мінску.

Паводле выдання, кіраўнік Беларусі адмовіўся прыехаць у Польшчу, бо не запрасілі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Па гэтай жа прычыне, паводле згаданай крыніцы, улады Беларусі не адважыліся дэлегаваць у Варшаву высокапастаўленага палітыка.

Газета зазначае, што на мерапрыемствах 1 верасня ў Варшаве Беларусь будзе прадстаўляць пасол Уладзімір Чушаў.

Nashaniva.com