У Гомелі п'яны бяспраўнік трапіў у аварыю і з'ехаў, а праз некалькі хвілін збіў жанчыну

26.08.2019 / 17:51

25 жніўня ў Гомелі кіроўца «Нісан Сані» здзейсніў ДТЗ, пасля якога з'ехаў, паведамляе міліцыя.

А літаральна праз некалькі хвілін гэты ж аўтамабіль на іншай вуліцы, рухаючыся на чырвоны сігнал святлафора, наехаў на 44-гадовую жанчыну-пешахода. З траўмамі яна была шпіталізавана ў бальніцу.

30-гадовы кіроўца, пазбаўлены правоў у 2018 годзе, зноў сеў за руль п'яным.