У Лепельскім раёне камбайнер не заглушыў рухавік і трапіў у жняярку

25.08.2019 / 12:45

24 жніўня каля 14.40 пры ўборцы збожжа на тэрыторыі Лепельскага раёна ў жняярку камбайна трапіў 53-гадовы камбайнер, паведамляе Следчы камітэт.

Па папярэдніх даных, падчас працы мужчына пасля забруднення жняяркі пакінуў кабіну камбайна, не заглушыўшы рухавік. Пасля ачысткі жняяркі яна пачала рухацца і захапіла мужчыну. Ён загінуў на месцы здарэння.

Nashaniva.com