Мінабароны прапануе зніжаць плату за навучанне тым, хто адслужыў у арміі

23.08.2019 / 14:12

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта сёння ў час круглага стала паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў, піша БелТА.

«Прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні льгот пры паступленні ва ўстановы адукацыі, зніжэнні кошту навучання, увядзення даплаты да стыпендыі», — сказаў Уладзімір Макараў.

Ён адзначыў, што з пачатку гэтага года павышана ў два разы грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, у 2020 годзе плануецца павышэнне ў 15 разоў выплат тым, каго прызавуць на вайсковыя зборы.

Nashaniva.com