Ва ўрадзе Беларусі з'явілася новая прэс-сакратарка ФОТА

23.08.2019 / 13:44

Новым прэс-сакратаром урада 22 жніўня прызначаная Аляксандра Ісаева, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Аляксандра Ісаева з 2008 года працавала ў Нацыянальным прэс-цэнтры, у 2013-2015 гадах — у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З 2016 года займала пасаду дырэктара прэс-цэнтра Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

Nashaniva.com