«Аказваецца, можна і без навязлівага сэрвісу з боку роднай дзяржавы ў выглядзе металашукальнікаў і абгародак»

22.08.2019 / 15:05

Давялося быць на фестывалі гісторыі і культуры Берасця «Ulmus». Мерапрыемства было прыемнае, душэўнае, і людзей праз яго за дзень, відаць, з пару тысяч прайшло. Уразіла ж адна акалічнасць — поўная адсутнасць навязлівага «сэрвісу» з боку роднай дзяржавы ў выглядзе абнясення агароджамі па перыметры, металашукальных рамак на ўваходзе(ах), перагляду рэчаў і прамацвання наведвальнікаў, мінашукальных гадзінных каранцінаў перад пачаткам, міліцыянтаў і іншых «спецыялістаў» на кожным метры. Аказваецца, можна і так культурна-масавыя мерапрыемствы праводзіць. І пры гэтым неба на галаву не абрынаецца.

Аляксандр Пашкевіч