На помнік Алесю Ліпаю сабралі неабходную суму

22.08.2019 / 11:09

На помнік заснавальніку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю на платформе Ulej.by сабралі ўсе патрэбныя грошы — 10 тысячаў рублёў.

Па стане на 11:00 сабрана нават 101% сумы — 10 123 рублі. Грошы паступілі ад 238 чалавек.

Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску. Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 года.

Аўтар помніка — скульптар Вадзім Мацкевіч

Nashaniva.com