Паралімпіец рызыкнуў жыццём, каб выратаваць кацяня ВІДЭА

12.08.2019 / 18:48

Паралімпіец з Малайзіі Абу Фаційятурахма па дарозе на трэніроўку заўважыў кацяня, якое звалілася ў канаву і не магло выбрацца. Ён не пабаяўся і рызыкнуў сваім здароўем і жыццём дзеля выратавання жывёлы.

Хлопцу давялося кінуць інваліднае крэсла і паўзці на руках па крутым схіле, пасля чаго выбіраць патрэбную позу, каб дастаць жывёлу.

Сябар Абу, таксама з інваліднасцю, з-за пратэзаў ног не мог спускацца па абрывістым схіле. Таму гэта прыйшлося зрабіць Абу пры дапамозе рук.

Nashaniva.com