Уначы пад Стоўбцамі ДАІ пераследавала п'янага на «Жыгулях», страляючы па колах ВІДЭА

11.08.2019 / 15:32

Паведамленне аб п'яным кіроўцу на аўтамабілі ВАЗ-21053, паступіла ў міліцыю ад відавочцы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Нарад ДПС выявіў аўтамабіль на дарозе раённага значэння і падаў сігнал спыніцца. Аднак кіроўца толькі павялічыў хуткасць, накіроўваючыся ў бок трасы М1 «Брэст-Мінск-мяжа РФ».

На патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў, рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, агрэсіўна манеўраваў, не дазваляючы сябе апярэдзіць, выязджаў на ўзбочыну і развярнуўся ў неналежным месцы, ствараючыпагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Было вырашана выкарыстаць табельную зброю.

Праз гучнамовец кіроўцу папярэдзілі пра намер выкарыстаць зброю. Былі зробленыя два папераджальныя стрэлы ў паветра, пасля — у задняе левае кола. Аўтамабіль спыніўся, кіроўца з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення быў затрыманы.

Nashaniva.com