У Рыме будуць штрафаваць на 100 еўра за бялізну на балконе

08.08.2019 / 12:00

Новыя правілы гарадской паліцыі ў Рыме прадугледжваюць штраф у памеры 100 еўра за пэўныя злачынствы, у тым ліку за развешаную на балконе бялізну. Пры ўмове, што яе відаць з вуліцы ці плошчы, паведамляе ANSA.

Правілы таксама забараняюць сядзець на знакамітых іспанскіх сходах, паліваць кветкі на балконах — калі вада трапляе ў грамадскую зону ніжэй.

Паліцыя таксама можа накласці больш жорсткія штрафы за купанне ў фантанах, цяганне чамаданаў на колцах па гістарычных лесвіцах, з'яўленне ў грамадскіх месцах без кашулі.

Несанкцыянаваныя прадаўцы білетаў, прадуктаў харчавання і напояў, а таксама тыя, хто збірае натоўпы людзей або пераапранаюцца рымскімі цэнтурыёнамі таксама рызыкуюць атрымаць штраф.

Nashaniva.com