Памерла першая цемнаскурая лаўрэатка Нобеля па літаратуры

06.08.2019 / 17:48

Амерыканская пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Тоні Морысан памерла ва ўзросце 88 гадоў, паведамляе AP.

Тоні Морысан стала першай цемнаскурай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Гэта адбылося ў 1993 годзе. У яе бібліяграфіі 11 раманаў, апошні з якіх «Божа, дапамажы майму дзіцяці» быў выдадзены ў 2015 годзе. Яна таксама пісала дзіцячую прозу, п'есы і займалася літаратурнай крытыкай.

Морысан таксама атрымала Пулітцэраўскую прэмію за кнігу «Каханая».

Nashaniva.com