Пад Ваўкавыскам за $6 тысяч прадаецца былая сінагога ФОТА

06.08.2019 / 14:17

На таргі выстаўленая сінагога XIX стагоддзя, размешчаная ў мястэчку Поразава Свіслацкага раёна, піша realt.by. Стартавая цана аб'екта — 12,3 тысячы рублёў.

Фота: Адзіная сістэма электронных таргоў.

У тэхпашпарце паказана, што будынак быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе. Аднак, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе год, калі сінагогу, плошчай у 474,3 кв.м, перапрафілявалі пад склад.

Гэта практычна адзіная ў Беларусі сінагога з бутавага каменя (усе астатнія - цагляныя). Пры гэтым ні каналізацыі, ні вадаправода, ні ацяплення з электрычнасцю ў будынку няма. 

Купляць былую сінагогу, якая належыць Гродзенскаму аблспажыўтаварыству, пакуль ніхто не спяшаецца.

Nashaniva.com