Свазіленд — больш не Свазіленд
06.08.2019 / 10:59
У Беларусі абнавілі Дзяржстандарт, у адпаведнасці з якім некаторыя дзяржавы, якія з'явіліся ў апошні час, будуць называцца па-іншаму, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Мсваці ІІІ, кароль Каралеўства Эсваціні.
Запомніце змены: правільна пісаць і казаць Эсваціні (раней Свазіленд) і Паўночная Македонія (раней Македонія).
Таксама змяніліся поўныя назвы краін: Дзяржава Лівія і Кааператыўная Рэспубліка Гаяна.