Стаўкі растуць! За першы нумар «Нашай гісторыі» даюць ужо два мяхі бульбы

29.07.2019 / 15:55

Выдатная магчымасць забяспечыць сябе бульбай на зіму.

«Прысвячаецца тым, хто ў школе не любіў Гісторыю Беларусі! Так, і я таксама не сказаць, каб фанацеў па гэтым прадмеце. А цяпер ва да чаго дакаціўся

Калі ў каго ёсць самы першы нумар гэтага часопіса (# 1 за 2018 год) і ён гатовы ім са мной падзяліцца (прадаць) - таму мяшок бульбы», — напісаў сёння ў Фэйсбуку Андрэй Шустаў.

Не прайшло і некалькіх гадзін, як іншы чытач «НГ» пад нікам @Alex_Cheese падвоіў стаўку.

Даю два! https://t.co/67Y1pabi3h

— Čyz (@Alex_Cheese) July 29, 2019

Nashaniva.com