Злачынца збег падчас следчых дзеянняў у Барысаве, яго затрымалі на наступны дзень

27.07.2019 / 14:09

У пятніцу ўвечары ў Барысаве падчас следчых дзеянняў з-пад арышту збег 29-гадовы мясцовы жыхар Віталь Мазанік, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Віталь Мазанік неаднаразова быў судзімы і на гэты раз затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы.

Пасля яго ўцёкаў быў падняты ўвесь асабісты склад Барысаўскага РУУС, аператыўнікі і АМАП Мінскай вобласці.

Аператыўнікі вызначылі дакладны адрас, дзе хаваўся падазроны: ён прыйшоў пераначаваць да свайго знаёмага ў прыватны дом, у жылым сектары горада.

У суботу, 27 ліпеня, Мазаніка затрымалі і даставілі ў ізалятар Барысаўскага РУУС.

t.me/pressmvd

Nashaniva.com