У Парыжы ўстанавілася афрыканская спякота і быў абноўлены тэмпературны рэкорд

25.07.2019 / 19:39

У Парыжы зафіксавалі тэмпературны рэкорд — паветра прагрэлася да плюс 42,4 градуса, паведамляе Meteo France.

Мінулы рэкорд быў устаноўлены 28 ліпеня 1947 года, тады тэмпература ў французскай сталіцы паднялася да плюс 40,4 градуса.

Моцная спякота ўсталявалася таксама ў іншых заходнееўрапейскіх краінах.

Nashaniva.com