У польскім пасёлку ўлада абяцае ўзнагароду пары, у якой народзіцца хлопчык. Ужо 9 гадоў у вёсцы нараджаюцца толькі дзяўчынкі

25.07.2019 / 18:36

У польскім пасёлку Мейсцэ-Оджаньскэ ў гміне Цішэк незвычайная анамалія. На працягу 9 гадоў там нараджаюцца толькі дзяўчынкі, піша Wirtualna Polska.

Мясцовая пажарная дружына.

За апошнія 12 гадоў у пасёлку нарадзіўся толькі адзін хлопчык.

Войт гміны Раймунд Фрышка, які таксама з'яўляецца бацькам дзвюх дачок, нават абвясціў узнагароду пары, якая народзіць хлопчыка.

«Я вырашыў узнагародзіць бацькоў, якія народзяць першага хлопчыка. Я не раскажу зараз, што гэта будзе, але абяцаю, што яно таго варта», — сказаў пан Фрышка.

Nashaniva.com