Медалі для летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа зробяць з перапрацаваных тэлефонаў і планшэтаў

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Токіа 2020 года прадставілі дызайн медалёў, вырабленых з адмысловых сплаваў з выкарыстаннем металаў, атрыманых са старой бытавой электронікі.

27.07.2019 / 23:58

На кожным з медалёў намалявана эмблема Алімпіяды ў Токіа з традыцыйным японскім малюнкам «імітызу», а на адваротным баку — старажытнагрэчаская багіня Ніка. Аўтарам дызайну медалёў стаў японец Дзюніці Каванісі.

The moment you have all been waiting for, your #Tokyo2020 Olympic Medals!

RT for good luck! 100% #Sustainable #1YearToGo pic.twitter.com/DcLKtEF0DQ

— #Tokyo2020 #1YearToGo (@Tokyo2020) July 24, 2019

Вага кожнай з узнагарод складае каля 550 грамаў.

Больш за 78 тон прыладаў было сабрана для ўтылізацыі, гэта — 6,2 мільёнаў мабільных тэлефонаў, а таксама камеры, кансолі і ноўтбукі.

Да 31 сакавіка арганізатары сабралі неабходную колькасць металаў — 30 кілаграмаў золата, 4,1 тоны срэбра і 2,7 тоны бронзы.

Nashaniva.com