Расійскага апазіцыянера Навальнага арыштавалі на 30 сутак

24.07.2019 / 23:03

Суд у Маскве адправіў палітыка і блогера Аляксея Навальнага пад адміністрацыйны арышт на 30 сутак, паведамляе ТАСС.

Рашэнне было прынята на падставе пратаколаў аб паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу, а таксама за заклікі выходзіць на несанкцыянаваную акцыю ў абарону свабоды выбараў.

Аляксей Навальны быў затрыманы каля свайго дома ў Маскве раніцай 24 ліпеня. Яго даставілі ў аддзел паліцыі. Адвакат блогера не выключыла, што затрыманне можа быць звязана з маючай адбыцца ў Маскве акцыяй, запланаванай на 27 ліпеня.

Nashaniva.com