Анамальная спёка ў Парыжы можа прывесці да абвальвання столі Нотр-Дама
24.07.2019 / 22:50
Галоўны архітэктар гістарычных помнікаў Францыі Філіп Вільнёў заявіў, што анамальная спёка ў Парыжы можа стаць прычынай абвальвання каменных скляпеністых столяў пашкоджанага агнём сабора Нотр-Дам, піша AP.
Каменныя сцены ўсё яшчэ насычаны вадой, якую распылілі падчас пажару 15 красавіка.
Вільнёў падкрэсліў, што сцены могуць высахнуць занадта хутка на фоне рэкордных тэмператур, якія чакаюцца ў Парыжы на гэтым тыдні.
«Я баюся, што швы або каменны мур у працэсе высыхання страцяць сваю звязанасць… і раптам скляпенне абваліцца», — сказаў ён.