Зяленскі пра справу Шарамета: Вынік будзе

23.07.2019 / 15:58

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што справа аб забойстве журналіста Паўла Шарамета будзе раскрыта.

Пра гэта ён заявіў падчас брыфінгу ў аўторак, 23 ліпеня, пасля азнаямлення з засакрэчанымі матэрыяламі расследавання. Следчы напярэдадні дазволіў распаўсюдзіць даныя папярэдняга расследавання прэзідэнту і міністру ўнутраных спраў Украіны.

«З таго, што я ўбачыў, не магу казаць, у які тэрмін, але думаю, што ў нас з вамі будзе вынік», — падкрэсліў Зяленскі.

Nashaniva.com