Пад Барысавам пенсіянер выйшаў на чыгуначныя шляхі перад таварным саставам
20.07.2019 / 13:42
За суткі на чыгунцы адбылося два трагічныя выпадкі, паведамляе МУС.
19 ліпеня ў 09:50 на перагоне Барысаў-Печанскі пад грузавы цягнік трапіў 61-гадовы жыхар Барысава. Мужчына выйшаў на шляху перад саставам і не адрэагаваў на сігналы вялікай гучнасці. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер памёр на месцы.
У той жа дзень каля 13:40 на станцыі Чырвоны бераг таварняк збіў 57-гадовага жыхара Жлобінскага раёна. Калі састаў прыбываў да станцыі, мужчына ляжаў на пешаходным насціле 2-ой платформы і не рэагаваў на гукавыя сігналы. Машыніст экстраннна затармазіў, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося. Пацярпелы загінуў на месцы.