Расійская актрыса Іна Чурыкава звалілася са сцэны падчас спектакля. Яна ў цяжкім стане

19.07.2019 / 10:13

Актрыса Іна Чурыкава атрымала траўму падчас спектакля і была дастаўлена ў адну з маскоўскіх бальніц.

Інцыдэнт адбыўся падчас пастаноўкі «Старая дзева» ў тэатры «Руская песня». Чурыкава спатыкнулася на сцэне і павалілася.

Чурыкава зламала два рабры, яна ў цяжкім стане. Крыніца тэлеканала «360» таксама паведаміла аб пераломе рэбраў у актрысы. Яна знаходзіцца ў хірургічнай рэанімацыі.

Іне Чурыкавай — 76 гадоў. Яна знялася ў такіх фільмах, як «Той самы Мюнхаўзен», «Васа», «Ідыёт», «Шырлі-мырлі» ды інш.

Nashaniva.com