Міністр абароны сустрэўся з сям'ёй загінулай падчас салюту
15.07.2019 / 16:31
Фота Дзмітрыя Брушко
Гутарка доўжылася каля гадзіны, піша Tut.by
- У пачатку мінулага тыдня міністр абароны Андрэй Раўкоў сустрэўся і пагутарыў з дачкой і мужам Наталлі Мікалаеўны Максімчук, якая загінула 3 ліпеня, - паведаміла Наталля Гаўрусік, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.
Пра што яны гутарылі, не паведамляецца.
Паводле інфармацыі ведамства, на раніцу пасля трагедыі з сям'ёй загінулай сустрэўся памочнік міністра абароны.
— Уся дапамога, якая была неабходная, аказвалася імгненна, — паведамілі ў міністэрстве.