«Маці 328» сустрэліся з Качанавай

10.07.2019 / 19:53

10 ліпеня чатыры актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Качанавай. Размова аб праблемах зьняволеных па антынаркатычным артыкуле цягнулася больш за гадзіну, піша «Радыё Свабода».

Што паабяцала Натальля Качанава «Маці 328»?

Чаго не паабяцала Натальля Качанава актывісткам «Маці 328»

«Сказала, што ня можа арганізаваць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта было наша асноўнае патрабаваньне, але яго вырашыць не ўдалося. Качанава прызналася, што сама бачыцца з Лукашэнкам зрэдку, кантактуе ў асноўным праз тэлефон. Але сказала, што ўсе нашы патрабаваньні занатаваныя і будуць перададзеныя кіраўніку дзяржавы. Шмат абмяркоўвалі пытаньні вяртаньня ў грамадзтва тых, хто адбыў пакараньне па артыкуле 328, і тут Качанава запрасіла да супрацоўніцтва зь дзяржаўнымі арганізацыямі, у тым ліку з намесьніцай старшыні Савету Рэспублікі Мар’янай Шчоткінай. Мы толькі за», — кажа лідэр «Маці 328» Ларыса Жыгар.

Паводле Ларысы Жыгар, Натальля Качанава ведае пра іх сустрэчу зь міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым і сказала, што ўсе абяцаньні, якія даў «Маці 328» новы міністар МУС, у яе на кантролі.