Кіраўнік знешняй разведкі Расіі наведаў Брэст

09.07.2019 / 16:54

9 ліпеня 2019 года дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін па запрашэнні кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка знаходзіўся з рабочым візітам у Брэсце.

Кіраўнікі абмеркавалі «вынікі і перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх спецслужбаў у сферы забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь».

Сярод прыярытэтных тэм — супрацьдзеянне міжнароднаму тэрарызму, рэлігійнаму і палітычнаму экстрэмізму, распаўсюджванню ўплыву радыкальных арганізацый.

Nashaniva.com