ЦВК Украіны не пусціў партыю Саакашвілі на выбары ў парламент

24.06.2019 / 14:27

Цэнтрвыбаркам Украіны адмовіў зарэгістраваць на выбары ў Вярхоўную Раду кандыдатаў ад партыі «Рух новых сіл» былога прэзідэнта Грузіі і губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі.

Як палічылі члены камісіі, прайшлі 10 чэрвеня пазачарговы з'езд «Руху новых сіл», на якім былі зацверджаны спісы кандыдатаў у дэпутаты, прайшоў з парушэннем патрабаванняў статута партыі.

Nashaniva.com