На адкрыцці Еўрапейскіх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Мінску прысутнічаў прэзідэнт Косава

23.06.2019 / 08:25

Імаверна, Хашым Тачы прыбыў на цырымонію па запрашэнні прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янеза Качыянчыча, пад чыёй эгідай праходзяць спаборніцтвы.

«Узняты наш сцяг побач з іншымі сцягамі свету ў цэнтры Беларусі стаў нашай першай перамогай. Я ўпэўнены ў поспеху нашай алімпійскай зборнай», — напісаў Тачы ў твітары. Там змешчана яго фота на стадыёне.

Majlinda and 11 other #Kosovo athletes today begin the journey at European Olympic Games #Minsk2019. Rising #Kosovo’s flag equally with other countries flags of the world in Minsk of Belarus, is our first victory. I am confident in the success of our Olympic team. Good luck! pic.twitter.com/hIn1PfT4Gz

— Hashim Thaçi (@HashimThaciRKS) 22 июня 2019 г.

Таксама Тачы павіншаваў з перамогай Майлінду Кeльмендзі, што заваявала золата ў спаборніцтвах па дзюдо на Еўрапейскіх гульнях.

Masterful in Minsk. Majlinda shines gold in #Minsk2019 #Kosovo pic.twitter.com/kzHgvf7DU9

— Hashim Thaçi (@HashimThaciRKS) 22 июня 2019 г.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч адмовіўся прысутнічаць на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, бо па стадыёне мелася прайсці зборная Косава. Вынікае, што прычына дэмаршу Вучыча была іншая.

Сербія не прызнае Косава. Не прызнае Прышціну і Мінск.

Nashaniva.com