«Полымя міру» Еўрапейскіх гульняў перадалі робату-носьбіту ФОТА

19.06.2019 / 16:59

Робат-факеланосец прыняў эстафету «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў у Парку высокіх тэхналогій, перадае БелТА.

Захавальнікі агню перадалі агонь з лампады паходні робата. Далей эстафету прынялі дырэктар групы кампаній «Сінезіс» — рэзідэнта ПВТ Аляксандр Шатроў, міс свету — 2017 на інваліднай калясцы, мадэль Аляксандра Чычыкава, старшыня Беларускай федэрацыі кіберспорту Дзяніс Богуш, дырэктар кампаній «Сінезіс спорт» Дзмітрый Швядко і кіраўнік дэпартамента распрацоўкі праграмнага забеспячэння кампаніі ЕРАМ Яўген Аўчыннікаў.