Вызначыліся пяць магчымых супернікаў БАТЭ ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

17.06.2019 / 20:11

У аўторак, у 15.30, пройдзе лёсаванне першага і другога кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ стартуе з першага раўнда як сеяная каманда.

Перад лёсаваннем каманды разбітыя — для спрашчэння працэсу лёсавання — на тры групы.

БАТЭ трапіў у г.зв. трэцюю групу.

Супернік беларускага клуба будзе з наступных камандаў: «Пяст» (Польшча), «Валюр» Ісландыя, «Лінфілд» Паўночная Ірландыя, «Торсхаўн» Фарэры, «Рыга» Латвія, а таксама адзін з пераможцаў папярэдняга раўнда, дзе гуляюць каманды Сан-Марына, Гібралтара, Косава, Андоры.

Матчы першага раўнда — 9-10 і 16-17 ліпеня.

Каб дайсці да групавога турніра ЛЧ, трэба прайсці тры раўнды і плэй-оф

Nashaniva.com