На вуліцы Заслаўскай у Мінску знайшлі прадмет, падобны да гранаты

17.06.2019 / 15:12

/t.me/volnaby

На зялёнай зоне, размешчанай па вуліцы Заслаўская, 25, знаходзіцца прадмет, які па знешніх прыкметах падобны на гранату. На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група.

Супрацоўнікі міліцыі ўзмоцнілі меры бяспекі, паведамляе сталічная міліцыя.

Nashaniva.com