На Віцебшчыне выпускнік школы спрабаваў схаваць сляды крадзяжу, заліўшы магазін воцатам, але сабака і знайшоў яго па паху воцату

12.06.2019 / 21:52

Адзінаццацікласнік, адгуляўшы выпускны ў вёсцы Копці (Лёзненскі раён), паехаў 9 чэрвеня да сваёй бабулі ў Крынкі, дзе абакраў прыватную краму, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Хлопец скраў з касы 2790 утаргаваных рублёў, цыгарэты, дастаў жорсткі дыск з сістэмы відэаназірання. Пальчаткі і красоўкі, якія былі на ім у момант злачынства, спаліў. А для таго, каб канчаткова схаваць свае сляды, ён абліў магазін воцатам.

Раніцай гаспадар крамы пабачыў, што яго абрабавалі, і звярнуўся ў міліцыю. Службовы сабака без праблем змог адшукаць злодзея па ўедлівым паху воцату. Усё выкрадзенае канфіскавалі.

Nashaniva.com