Prada адмовіцца ад выкарыстання натуральнага футра

23.05.2019 / 08:38

Модны дом Prada абвясціў, што адмовіцца ад натуральнага футра пры стварэнні адзення, пачынаючы з жаночай калекцыі вясна-лета 2020 года.

Як паведаміла крэатыўны дырэктар кампаніі Міучы Прада, модны дом засяродзіцца на выкарыстанні інавацыйных матэрыялаў, каб задаволіць попыт спажыўцоў на этычную прадукцыю.

У апошнія некалькі гадоў ад выкарыстання натуральнага футра адмовіліся практычна ўсе буйныя модныя дамы. Сярод іх — Armani, Calvin Klein, Hugo Boss, Ralph Lauren і Gucci.