Парашэнка пра першыя крокі Зяленскага: Кадэнцыя пачалася з парушэння Канстытуцыі

22.05.2019 / 18:59

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што дзеючы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пачаў сваю кадэнцыю з парушэння Канстытуцыі Украіны.

«На сёння мы бачым, што палажэнні Канстытуцыі не былі выкананыя — гэтая каманда пачала дзейнасць з парушэння Асноўнага Закона. Гэта сапраўды непакоіць», — напісаў Парашэнка ў Twitter.

Паводле яго слоў, Вярхоўную Раду можна распусціць пры наяўнасці абгрунтаваных падстаў, а не як гэтага хоча прэзідэнт.

Парашэнка таксама рэзка раскрытыкаваў выбарчую ініцыятыву Зяленскага аб адмене мажарытарнай сістэмы парламенцкіх выбараў.

Верховну Раду можна розпускати не тоді, коли забажається Президенту, навіть коли це для нього потрібно, а тоді, коли є вичерпний перелік підстав для таких дій глави держави.

— Петро Порошенко (@poroshenko) 22 мая 2019 г.