У Бабруйску 22-гадовы хлопец выпаў з 18-га паверха і загінуў

21.05.2019 / 21:32

У Бабруйску 22-гадовы мясцовы жыхар выпаў з дома, дзе пражываў на 18 паверсе, і загінуў.

Як удакладняе bobruisk.ru, малады чалавек жыў на 18 паверсе дома на праспекце Будаўнікоў, 18/14, дзе і адбылося здарэнне. Абставіны інцыдэнту высвятляюць прадстаўнікі Следчага камітэта. Праводзіцца агляд месца здарэння і апытваюцца магчымыя сведкі. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.