Больш за 10 мільёнаў амерыканцаў прагуляюць працу праз фінал Гульні тронаў

18.05.2019 / 11:48

Больш за 10 мільёнаў амерыканцаў паведамілі, што збіраюцца прапусціць працу ў панядзелак, 20 мая, з-за фіналу Гульні тронаў, які выйдзе напярэдадні, паведамляе MarketWatch.

Яны збіраюцца выкарыстаць адгул або паведаміць пра тое, што захварэлі.

5,8 мільёна чалавек, якія працуюць увечары ў нядзелю, маюць намер ўзяць выходны, адгул або бальнічны, каб паглядзець апошнюю серыю анлайн.