Вуліцы Мінска па маршруце велакарнавалу 18 мая перакрыюць

16.05.2019 / 18:20

Па ўказанні ДАІ рух усіх відаў транспарту 18 мая будзе часова закрывацца з-за велакарнавалу «Viva ровар — 2019» па праспекце Машэрава на ўчастку па ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў і па праспекце Пераможцаў ад праспекта Машэрава да вуліцы Нарачанскай, на гэтыя перыяды ўносяцца змены ў трасы руху гарадскіх маршрутаў, паведамляе «Мінсктранс».

Пры гэтым на аб'язных участках аўтобусы і тралейбусы будуць выконваць усе прыпынкі (калі не пазначана іншае).

Маршрут аўтобусаў можна паглядзець тут.