Макей пагутарыў з Лаўровым

15.05.2019 / 22:46

Міністры замежных спраў Расіі і Беларусі абмеркавалі па тэлефоне «актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін».

15 мая адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. «Абмеркаваны актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж МЗС», — гаворыцца ў паведамленні дыпведамства.