МУС распрацоўвае мабільную праграму і просіць дапамогі ў грамадзян

15.05.2019 / 21:46

Міністэрства ўнутраных спраў распрацоўвае мабільную праграму і збірае прапановы грамадзян для распрацоўкі яе функцыяналу.

— Праграма распрацоўваецца для зручнасці ўладальнікаў смартфонаў. Яна дасць магчымасць не толькі аператыўна атрымліваць неабходную грамадзянам інфармацыю пра розныя аспекты дзейнасці органаў унутраных спраў, але і стане незаменным памочнікам у цяжкіх сітуацыях, — паведамляе МУС.

Каб праграма атрымалася максімальна карыснай, міністэрства запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фарміраванні яе функцыяналу.