Банкаўскі работнік са Слоніма падманула дзясяткі грамадзян на 370 тысяч рублёў

15.05.2019 / 15:31

У Гродне расследуецца крымінальная справа па абвінавачванні Алены Замарухавай, якая працавала галоўным спецыялістам па крэдытаванні фізічных асоб філіяла аднаго з банкаў Слоніма.

З сакавіка 2014 па кастрычнік 2018 года жанчына шляхам падману, пад падставай пазыкі грашовых сродкаў і выплаты працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі, а таксама iншымi падставамі, завалодала грашыма жыхароў Слоніма.

Па дадзеных следства, яна завалодала грашыма звыш 20 жыхароў Слоніма, а таксама Брэсцкай і Магілёўскай абласцей: шкода ацэньваецца ў 370 тысяч рублёў, паведамляе СК.

Следчыя шукаюць пацярпелых у выніку дзеянняў Алены Замарухавай.