Пуцін ляцеў на самалёце ў суправаджэнні шасці знішчальнікаў ВІДЭА

14.05.2019 / 17:32

Самалёт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на борце ў аўторак прыляцеў у Ахтубінск Астраханскай вобласці ў суправаджэнні шасці Су-57. Шасцёрка знішчальнікаў суправаджала прэзідэнцкі борт на фінальнай стадыі палёту.

На кадрах бачна, як шэсць знішчальнікаў у адзін шэраг ляцяць справа ад прэзідэнцкага самалёта.

У планах Пуціна ў Ахтубінску — наведванне 929-га Дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра імя Чкалава. Там Пуцін збіраецца пазнаёміцца ​​з рознымі мадыфікацыямі самалётаў Су, МіГ, беспілотнымі лятальнымі апаратамі, новымі сістэмамі ўзбраенняў і перспектыўным ракетным комплексам «Кінжал».

Су-57 — перспектыўны расійскі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення, які распрацоўваецца КБ імя Сухога.

Путин прилетел в Ахтубинск, где осмотрит образцы перспективного вооружения. Борт номер один на подлете сопровождало звено из шести истребителей Су-57 pic.twitter.com/lrUPtlquLB

— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 14 мая 2019 г.