Экс-прэзідэнта Судана абвінавацілі ў датычнасці да забойстваў пратэстоўцаў

13.05.2019 / 20:39

Зрынутаму прэзідэнту Судана Амару аль-Башыру выставілі абвінавачванні ў падбухторванні і датычнасці да забойства ўдзельнікаў антыўрадавых мітынгаў, перадае Reuters.

Раней пракуроры распарадзіліся дапытаць аль-Башыра па абвінавачванні ў адмыванні грошай і фінансаванні тэрарызму.

У красавіку армія Судана адхіліла ад улады прэзідэнта Амара аль-Башыра. Вайскоўцы ўвялі рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы і пераходны перыяд на два гады, пасля чаго павінны адбыцца выбары.