У нядзелю, 12 мая, праз велагонку будзе перакрыты ўвесь цэнтр Мінска КАРТА

11.05.2019 / 23:29

12 мая ў цэнтры Мінска адбудуцца спаборніцтвы па веласпорце «Гран-пры Мінска».

Праезд транспарту па праспекце Незалежнасці і многіх іншых вуліцах будзе закрыты з 9 да 17 гадзін.

У сувязі з гэтым будуць змененыя маршруты грамадскага транспарту. Напрыклад, А100 адправіцца па вуліцы Максіма Багдановіча.

Затое метро будзе хадзіць часцей.

Nashaniva.com