Расійскі хакейны брамнік: Я ганаруся тым, што Пуцін закінуў мне шайбу

11.05.2019 / 15:27

Уладзімір Пуцін.

Брамнік расійскай Начной хакейнай лігі Аляксандр Мельнікаў, якому прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін забіў шайбу ў матчы ў Сочы, заявіў, што ганарыцца гэтым момантам.

«Я вельмі ганаруся тым, што прэзідэнт забіў мне першую шайбу.

Шчыра скажу, што я бачыў шайбу, сядаў на шайбу, але як яна заляцела, я вам не магу сказаць, але яна заляцела. Такое бывае», — расказаў ён.

Брамнік запэўніў, што не паддаваўся Пуціну. «Усё было па-сур'ёзнаму», — расказаў хакеіст.

Чытайце. Пасля хакейнага матча Пуцін зачапіўся за дыван на лёдзе і ўпаў ВІДЭА

Nashaniva.com