Як выглядае партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт коштам $1,3 мільёна ФОТА
11.05.2019 / 11:09
8 мая 2019 года супрацоўнікі Падляскага памежнага ўпраўлення (Польшча) спынілі ў Сувалках грузавік з рэгістрацыйнымі нумарамі Літвы. Дзіўныя паводзіны 57-гадовага кіроўцы выклікала падазрэнні ў афіцэраў. Машыну вырашылі дэталёва праверыць, паведамляе Autogrodno.by.
Грамадзянін Літвы сцвярджаў, што вязе мэблю ў Чэхію. Але замест мэблі ў фуры аказаліся нелегальныя цыгарэты.
360 000 пачкаў былі спакаваныя ў кардонныя скрынкі. Ацэначны кошт раскрытай кантрабанды складае больш за $1,3 мільёна!
Кіроўца быў затрыманы. Яму пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.