На Дзень Перамогі ў Мінск прыехалі «вясёлыя чэкісты» з Расіі

09.05.2019 / 17:48

9 мая на мінскай плошчы Перамогі ў святочным натоўпе былі заўважаныя хлопец і дзяўчына ў форме НКВД. Яны назваліся прадстаўнікамі групоўкі «Вясёлы чэкіст» з Масквы.

Яны называюць сябе «расійскай апазіцыяй», «сацыялістамі». Да рэпрэсіяў «чэкісты» ставяцца негатыўна, але лічаць, што будзе весела расстраляць «алігархаў і ўсіх, хто рабуе нашу краіну і народ». Гутарку з імі публікуе радыё «Свабода».