Самыя вялікія чэргі на выезд на беларуска-літоўскай мяжы — 400 легкавых аўтамабіляў

05.05.2019 / 11:38

На чатырох памежных пераходах у Літву выезду чакаюць амаль 400 аўто.

На пераходзе «Каменны Лог» у чарзе 110 аўтамабіляў, у «Беняконях» - больш за 100. У «Катлоўцы» - больш за 90 аўтамабіляў.

А вось у «Прывалцы» чаргі няма зусім, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.