У Расіі нажом у сэрца забілі пяць чалавек, у тым ліку 5-гадовае дзіця: падазраюць раўнівага былога мужа

04.05.2019 / 16:28

У горадзе Нязепятроўск Чалябінскай вобласці Расіі знойдзены трупы пяці чалавек. Як паведамляе Life.ru, усе ахвяры былі забітыя ўдарамі нажом у сэрца.

Кім былі забітыя? Гаспадар дома — двойчы судзімы 35-гадовы Марат, яго 26-гадовая сужыцельніца Анастасія, а таксама трое іх гасцей — муж з жонкай і 5-гадовае дзіця.

Забойца пакінуў у жывых толькі сямімесячнае немаўля.

Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, галоўны падазраваны — былы муж Анастасіі, 30-гадовы Ігар. Суседзі бачылі яго ўначы каля дома.

Падазраванага Ігара шукае паліцыя.

БЮ