Памёр акцёр, які сыграў Чубаку ў «Зорных войнах»

03.05.2019 / 06:17

Памёр акцёр Пітэр Мейх'ю, які выконваў ролю вукі Чубака ў «Зорных войнах». Сям'я Мейх'ю напісала ў яго твітары, што акцёр памёр ўвечары 30 красавіка. Пітэру Мейх'ю было 74 гады.

Peter Mayhew, thank you for bringing joy to our lives as #Chewbacca. May you rest in peace, and may the force be with you https://t.co/BZCp0xRwZ9 pic.twitter.com/cFfF21220U

— IMDb (@IMDb) 2 мая 2019 г.

Мейх'ю сыграў Чубаку ў арыгінальнай трылогіі — з чацвёртага па шосты эпізоды «Зорных войнаў». У 2005 годзе ён зноў выканаў ролю вукі ў «Помсце сітхаў».

У «Абуджэнне сілы» (2015) 71-гадовы Мейх'ю сыграў Чубаку разам з дублёрам Ёнасам Суатама. Мейх'ю захаваў за сабой пасаду кансультанта.