Рассельгаснагляд забараніў увозіць праз Беларусь турэцкія яблыкі

21.03.2019 / 22:45

Рассельгаснагляд забараніў з 22 сакавіка ўвозіць у Расію турэцкія яблыкі праз Беларусь.

«У сувязі з высокімі рызыкамі ўвозу на тэрыторыю Расіі транзітам праз Беларусь санкцыйнай прадукцыі пад выглядам прадукцыі, вырабленай у Турцыі, Рассельгаснагляд прыняў рашэнне з 22 сакавіка забараніць рээкспарт свежых яблыкаў паходжаннем Турэцкая Рэспубліка з Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

У Рассельгаснаглядзе дадалі, што неаднаразова прасілі калег з Беларусі пацвярджаць краіну паходжання прадукцыі, якая адпраўляецца на рээкспарт ў Расію. У службе дадалі, што, нягледзячы на ​​гэта, з Беларусі нібыта працягвае паступаць прадукцыя з недакладнымі звесткамі ў сертыфікатах.